o nas

IMG 403917 жніўня ў аграгарадку Пархімаўцы прайшоў раённы этап рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла — 2019». Арганізатарамі яго выступілі раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

 

Наша дзяржава надае вялікую ўвагу маладым  сем’ям, якія жывуць і працуюць у сельскай мясцовасці. Гэтаму пацвярджэнне і праект «Уладар сяла», які накіраваны на папулярызацыю сельскагаспадарчай дзейнасці, замацаванне маладых сем’яў у сельскай мясцовасці, умацаванне сямейных традыцый і адраджэнне працоўных дынастый. Ён таксама спрыяе актывізацыі работы па ўпарадкаванню індывідуальных сельскіх падвор’яў,   фарміраванню ў моладзі пачуцця патрыятызму, а таксама павагі і любові да сельскагаспадарчых прафесій. 

Вось і сёлета пасля збору ўраджаю збожжавых у Пархімаўцах сабраліся маладыя сем’і, якія не па чутках ведаюць, як здабываецца хлеб, працуюць у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна, вядуць уласную гаспадарку, знаходзяць час для творчасці  і сваімі рукамі робяць прыгожымі і ўтульнымі  свае дамы і прысядзібныя участкі, падаючы годны прыклад сваім дзецям і аднавяскоўцам. 

За ганаровае званне называцца  лепшай сельскай сям’ёй Бераставіччыны  ў гэтым годзе вырашылі пазмагацца тры  сям’і: Пракапчук з аграгарадка Вялікія Эйсманты, Пяцельчыц з аграгарадка Канюхі і Сабалеўскіх з аграгарадка Пархімаўцы.

Першымі на сцэну выйшлі  Васілій і Алена Пракапчукі з аграгарадка Вялікія Эйсманты. Муж і жонка працуюць у КСУП «Варанецкі», Васілій — упраўляючы аддзяленнем МТК «Мацеевічы», а Алена працуе ветэрынарным урачом СТК «Рэмуцеўцы», у сям’і падрастае   чатырохгадовы сын Глеб.

Вядома, кожная сям’я імкнулася да перамогі, розніца паміж баламі  канкурсантаў часта была мінімальнай. Але тым не менш, удача на гэты раз, як кажуць,  усміхнулася сям’і  Пяцельчыц, менавіта яна і стала пераможцай раённага этапу рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла — 2019».  Каштоўны падарунак – мікрахвалёўку — ёй уручыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Апон. 

Другое месца заняла сям’я Пракапчук, трэцяе месца дасталося сям’і Сабалеўскіх. Граматы і падарункі яны атрымалі ад раённага камітэта БРСМ.

IMG 4050

IMG 4058

IMG 4073

IMG 4100

IMG 4110

IMG 4162

IMG 4190

IMG 4228

IMG 4235

ОБРАТНАЯ СВЯЗЬ
Мы стремимся для наших клиентов, и поэтому всегда рады услышать ваши отзывы


Ваша обратная связь поможет сделать наш сервис еще лучше.
Таким же образом, у вас есть возможность записаться на прием по телефону.
Мы всегда рады видеть и слышать Вас! Ваше мнение очень важно для нас!
Напишите нам
© Все права защищены.