З Днём Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь!
02 июля 2024

Паважаныя работнікі і жыхары КСУП "Варанецкі"!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
3 ліпеня - сімвал станаўлення беларускай дзяржаўнасці, свята нацыянальнага адзінства і згуртаванасці нашага народа. Ён аб'ядноўвае ўсіх, хто шчыра любіць сваю Радзіму, ганарыцца яе гісторыяй і дасягненнямі.
Дзень Незалежнасці - гэта даніна гераізму і стойкасці беларускага народа, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, працоўнаму подзвігу тых, хто паднімаў рэспубліку з руін, хто заклаў фундамент працвітання і дабрабыту нашай краіны. У гэты святочны дзень жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, міру, дабра, шчасця і дабрабыту.
Адміністрацыя КСУП «Варанецкі»