Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі
15 марта 2024

"Сёння мы адзначаем Дзень Канстытуцыі, якая стала сапраўды народным дакументам. Прыняты 30 гадоў таму і ўдасканалены на рэферэндумах воляй большасці беларусаў Асноўны Закон у многім вызначае ход нашай гісторыі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка лічыць сімвалічным, што ў гэтым годзе ўпершыню ў канстытуцыйным статусе пачне сваю работу Усебеларускі народны сход. Выступіўшы ў новай ролі, вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя стане яшчэ адной магутнай апорай нашай дзяржаўнасці.