У Беларусі запушчаны сэрвіс для праверкі акаўнтаў на махлярства
У Беларусі запушчаны сэрвіс для праверкі акаўнтаў на махлярства
У нашай краіне дадзены старт працы ўнікальнага сайта Проверь.бел, які змяшчае ў сабе звесткі аб акаўнтах у сацыяльных сетках і месэнджарах, якія з'яўляюцца ашуканскімі. Цяпер любы карыстач можа хутка гэта праверыць. Для гэтага дастаткова ўвесці імя акаўнта або спасылку на яго ў спецыяльную форму на сайце.
Сэрвіс дазваляе:
Праверыць інтэрнэт-рэсурсы на прыкметы махлярства.
Выявіць фэйкавыя акаўнты ў папулярных сацыяльных сетках і месэнджарах.
Атрымаць інфармацыю аб тым, ці трапляў гэты рэсурс у поле зроку праваахоўных органаў.
Перадаць інфармацыю аб інтэрнэт-рэсурсе, які можа з'яўляцца ашуканскім, але даныя аб ім адсутнічаюць.
Як карыстацца сэрвісам:
1. Перайдзіце на сайт провер.бел (ці praver.by);
2. Увядзіце імя акаўнта або спасылку на яго;
3. Атрымайце вынік праверкі.
Падрабязнасці і інструкцыі па выкарыстанні - на рэсурсе Проверь.бел.