Кааператыў сфарміраваны на базе дробных калектыўных гаспадарак, створаных у перыяд масавай калектывізацыі сялян заходніх абласцей Беларусі 15 верасня 1949 года, з наступным узбуйненнем у 1953 і 1976 гадах і апошняга рэфармавання ў 2003 годзе. У снежні 1953 года старшынёй калгаса "Гвардыя" быў абраны настаўнік мясцовай школы Андрэй Максімавіч Варанецкі. У 1967 годзе за дасягнутыя поспехі ў развіцці земляробства і жывёлагадоўлі калгас быў узнагароджаны дзяржаўнай узнагародай - ордэнам Леніна. А годам раней яго старшыні Андрэю Максімавічу Варанецкаму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
А.М. Варанецкі быў сапраўдным наватарам вытворчасці, адстойваў інтарэсы калгаса і калгаснікаў. З 1972 года гаспадарку ўзначаліў малады перспектыўны старшыня Зданчук Мікалай Рыгоравіч, і калгас "Гвардыя" быў перайменаваны ў гонар нябожчыка старшыні А.М. Варанецкага, стаў і называцца ордэна Леніна калгас імя А.М. Варанецкага. У 1976 годзе суседні калгас «Свіслач» быў рэарганізаваны і далучаны да калгаса ордэна Леніна імя А.М. Варанецкага. У 2003 годзе калгас А.М. Варанецкага быў перайменаваны ў КСУП "Варанецкі".
Зданчук Мікалай Рыгоравіч валодаў высокімі арганізатарскімі здольнасцямі, умеў бачыць чалавека, ацаніць яго патэнцыял і гаспадарка паспяхова развівалася і дасягала высокіх вынікаў як у рэспубліцы, вобласці і раёне. Яго праца высока ацэнена. За 35 гадоў працоўнай дзейнасці мае ўзнагароды: Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн Леніна, ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
1 снежня 2016 года сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя Варанецкага рэарганізаваны ў КСУП «Варанецкі».
З сакавіка 2007 года па май 2019 года КСУП «Варанецкі» узначальваў дырэктар Колас Іосіф Іосіфавіч.
З сакавіка 2019 года па снежань 2021 года КСУП «Варанецкі» узначальваў Дзюрдзь Віктар Уладзіміравіч.
Са студзеня 2022 года па цяперашні час КСУП «Варанецкі» узначальвае дырэктар Ярэміч Юры Казіміравіч.