"Зямля і людзі" - так называецца музей, створаны ў КСУП "Варанецкі". Гэта першы музей на прадпрыемствах аграпрамысловага комплекса раёна. Яго экспазіцыя прысвечана людзям гаспадаркі: кіраўнікам, спецыялістам, механізатарам, жывёлаводам, паляводам.
Фатаграфіі на першых 4 стэндах адлюстроўваюць перыяд станаўлення гаспадаркі (1952 – 1971 гг.), калі ім кіраваў Герой Сацыялістычнай Працы, удзельнік Другой Сусветнай вайны Андрэй Максімавіч Варанецкі. Ён у свой час абіраўся Дэпутатам Вярхоўнай Рады СССР і БССР. Тут знаходзяцца фатаграфіі з яго дамашняга архіва, ксеракопіі дакументаў, некаторыя яго ўзнагароды. На адным са здымкаў побач з А. М. Варанецкім кіраўнікі партыі і дзяржавы: Л. І. Брэжнеў, Н. В. Падгорны, А. М. Касыгін і іншыя.
Два стэнды прысвечаны падзеям, якія адбываліся, і людзям, якія працавалі ў гаспадарцы ў 1972 – 2005 гг. Гэта старшыня калгаса М. Р. Зданчук, механізатары і вадзіцелі: Г. І. Сіцько, І. А. Рыжко, Н. А. Добка, М.К. Грышкевіч, жывёлаводы З.А. Барысік, Н.І. Дэмбіцкая і іншыя.
Апошнія 2 стэнды прысвечаны перыядам, калі гаспадарка ўзначаліў І. І. Колас. Акрамя шматлікіх фотаздымкаў, тут знаходзяцца ўзнагароды гаспадаркі і І. І. Коласа.
Завяршае экспазіцыю партрэтная галерэя "Хвала рукам, што пахнуць хлебам" і выстава спартыўных узнагарод за дасягненні на спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах. {gallery id=243}