Тут да паслуг жыхароў 5 магазінаў, сельскі Дом культуры, камп'ютэрызаваная і падключаная да сеткі Інтэрнэт сельская бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, дзіцячы сад, бальніца сястрынскага догляду, амбулаторыя, аптэка, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа з аддзяленнем па вольнай барацьбе, прыватны конны клуб.
Функцыянуюць таксама комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, аддзяленне раённага вузла паштовай сувязі, аддзяленне ААБ "Беларусбанк", сталовая, касцёл - помнік архітэктуры 18 стагоддзя. Усё неабходнае для жыцця вяскоўцаў ёсць і ў аграгарадку Вялікія Эйсманты. Цэнтр аграгарадка забудаваны двух-і трохпавярховымі дамамі, а таксама прыгожымі, добраўпарадкаванымі дамамі сядзібнага тыпу.
У мэтах павышэння зацікаўленасці членаў кааператыва ў росце прадукцыйнасці працы і зніжэння цякучасці кадраў кааператыў ажыццяўляе шэраг мерапрыемстваў:
ажыццяўляе бясплатную перавозку работнікаў і аддаленых вёсак, размешчаных на тэрыторыі прадпрыемства на працу і назад;
забяспечвае бясплатным харчаваннем уборачна-транспартныя звёны ў перыяд уборкі збожжавых;
забяспечвае бясплатным харчаваннем студэнтаў і навучэнцаў, якія прыцягваюцца да сельскагаспадарчых работ на аснове дагавораў з навучальнымі ўстановамі;
ажыццяўляе бясплатную выдачу збожжа; аказвае матэрыяльную дапамогу пры ўступленні ў шлюб, на лячэнне, у выпадку смерці члена арганізацыі або яго сваякоў і ў іншых выпадках, прадугледжаных калектыўным дагаворам;
набывае пуцёўкі ў санаторыі і дамы адпачынку; дзейнасць грамадскіх арганізацый у арганізацыі;
першасная арганізацыя КСУП "Варанецкі" Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК;
Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі;
дзяржаўная беларуская партыя "Белая Русь";
ГА «Беларускі саюз жанчын»