Кожны трэці чацвер месяца ў нашай гаспадарцы праводзіцца Адзіны Дзень Інфармавання насельніцтва, падчас якога прадстаўнікі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп праводзяць сустрэчы ў працоўных калектывах і асвятляюць найважнейшыя задачы для дзяржавы і грамадства.
Разглядаюцца актуальныя пытанні развіцця Беларусі такія, як:
стан, дасягненні і перспектывы развіцця аграпрамысловага комплексу;
харчовая бяспека краіны;
дзяржаўная палітыка ў сферы аховы здароўя, сацыяльнай абароны і занятасці насельніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
барацьба з карупцыяй;
выхаванне і павышэнне экалагічнай культуры і адказнасці ў беларускім грамадстве; добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на зямлі;
супрацьдзеянне злачыннасці, наркаманіі і прафілактыка правапарушэнняў;
пераадоленне п'янства і алкагалізму;
дзяржаўная абарона дзяцей у нядобранадзейных сем'ях;
Гаворыцца аб здаровым ладзе жыцця, адукацыі і навуцы, нагадваецца аб парадку і дысцыпліне на вытворчасці як аснове забеспячэння бяспекі аховы працы і эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага развіцця.
У сваю чаргу, працаўнікі КСУП "Варанецкі" могуць задаць хвалюючыя іх пытанні прадстаўнікам Гродзенскага аблвыканкама, Бераставіцкага райвыканкама, Бераставіцкага РАУС і РАНС і іншых інстанцый. У выніку атрымліваецца адчынены і карысны дыялог.