Рус Бел

У Вялікай Бераставіцы прайшлі заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці

11 марта 2024
У Вялікай Бераставіцы прайшлі заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці

У Вялікай Бераставіцы прайшлі заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці

У адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў да выканання задач па прызначэнні ў 2023/2024 навучальным годзе, у перыяд з 4 па 7 сакавіка ў Бераставіцкім раёне праводзіліся заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці са службовымі асобамі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны.

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні абласнога выканаўчага камітэта Андрэя Жука прайшлі заняткі па кіраванні фармаваннем тэрытарыяльных войскаў, дзе група кіравання фармаваннем патрэніравалася практычна, падвысілі свае навыкі па кіраванні фармаваннем тэрытарыяльных войскаў. А таксама была праверана гатоўнасць пункта прыёму асабовага складу да разгортвання і прыёму ваеннаабавязаных прызначаных у тэрытарыяльныя войскі. У ходзе вучэнняў праведзены тэарытычныя заняткі з афіцэрамі запасу.

Працэс падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны ў мірны час павінен насіць у першую чаргу практычную накіраванасць, адпавядаць сучасным патрабаванням і ўмовам становішча, якое рэальна складваецца. Узровень падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны Бераставіцкага раёна дазваляе выконваць пастаўленыя задачы ва ўстаноўленыя тэрміны і ў любых умовах абстаноўкі.

Бераставіцкая газета

Яўген Палякоў, намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне Бераставіцкага раёна, старшы лейтэнант