Рус Бел

Выбіраемы разам

05 февраля 2024
Выбіраемы разам

Менш за тры тыдні засталося да адзінага дня галасавання. У Беларусі працягваецца самы актыўны этап электаральнай кампаніі - перыяд агітацыі.

   Заканадаўствам дазволена правядзенне сходаў, пікетаў, сустрэч з выбаршчыкамі ў месцах, вызначаных выканкамамі, а таксама выраб друкаваных агітацыйных матэрыялаў.

    З 5 да 13 лютага на тэлеканале "Беларусь 3" можна пачуць выступленні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі размешчаны графік размеркавання эфірнага часу.

   Белтэлерадыёкампанія прадаставіла пляцоўку для запісу ў студыі на Макаёнка, 9, а таксама ў філіялах у рэгіёнах. Перадвыбарную праграму неабходна ўкласці ў 5 хвілін. Ужо прайшлі першыя запісы выступаў. Галоўны прынцып - аднолькавыя ўмовы для ўсіх удзельнікаў электаральнай кампаніі. Для поўнага ахопу аўдыторыі выступ кожнага кандыдата ў эфіры суправаджаецца сурдаперакладам.